Сенат ЗША разглядае справу аб імпічменце Дональда Трампа

17 января 2020
Прэзідэнту ставяць у абавязак  злоўжыванне ўладай і замінанне   расследаванню Кангрэса. Прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі настойваюць на тым, што Трамп затрымоўваў аказанне ваеннай дапамогі Украіне і аказваў ціск на прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, каб той паўплываў на ход расследавання супраць палітычнага апанента амерыканскага лідара - Джо Байдэна. Слуханні, якія назначаныя на аўторак, могуць стаць супрацьстаяннем дзвюх партый. Але эксперты адзначаюць, баяцца Трампу  няма чаго, паколькі больш за палову сенацкіх крэслаў належыць рэспубліканцам.