Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Шэньчжоу

13 сентября 2019

Усяго 57 хвілін. Столькі часу запатрабавалася Арыне Сабаленцы, каб абгуляць Алену Астапенку з Латвіі. Лік у матчы 1/8 фіналу турніру ў кітайскім Чжэнчжоу - 6:1, 6:2. Беларуска зрабіла 7 эйсаў, дапусціўшы ўсяго дзве двайныя памылкі. Працэнт перамог і на першай, і на другой падачы ў Сабаленкі быў вышэйшы за 60.

Нагадаем, сустрэчу перанеслі з чацвярга на пятніцу з-за непагадзі. Таму наступная гульня чакае Арыну ўжо сёння. У чвэрцьфінале яна пазмагацца з Петрай Марціч з Харватыі. Саперніца - 23-ая ракетка свету. Беларуска зноў выйдзе на корт праз прыкладна 3 з паловай гадзіны. Тады як Марціч свой матч 1/8 фіналу супраць францужанкі Фіёны Фэро выйграла яшчэ ў чацвер. Саперніцы за сваю гісторыю правялі толькі адзін вочны паядынак. Тады мацнейшай была Сабаленка. Прыблізна матч пачнецца ў 13:30. Прамы эфір на тэлеканале "Беларусь 5. Інтэрнэт".