Вялікія змены чакаюць Салігорск

27 января 2018

Прамысловыя цэнтры Мінскай вобласці сёлета правядуць мадэрнізацыю сваіх прадпрыемстваў і абновяць гарады. Так, вялікія змены чакаюць Салігорск. Сёлета гораду шахцёраў - 60. Выдзеленыя дадатковыя землі для будаўніцтва жылля - у планах адразу некалькі новых мікрараёнаў. Акрамя таго, свой выгляд зменіць і парк па вуліцы Набярэжнай. Гэта будзе зона для актыўнага адпачынку, заняткаў спортам і масавых мерапрыемстваў.

Алег Паскробка, старшыня Салігорскага райвыканкама: "Сёння ставіцца задача па пашырэнні магчымасцяў - лыжаролерная траса. Гэта будзе нешта спартыўнае, актыўнае. І вось менавіта на Кавалёвай Лазе мы плануем усё зрабіць так, што свята было больш маштабным. Бо сёння сабраць увесь горад на плошчы каля выканкама досыць складана і небяспечна. Там жа на набярэжнай мы зможам гэта арганізаваць якасна на новым узроўні".

У горадзе шахцёраў узводзяць і новую паліклініку. Гэта будзе шасціпавярховы будынак з ультрасучасным медыцынскім абсталяваннем.

Аляксей Сідараў, першы намеснік гендырэктара будтрэста № 3 г. Салігорска: "Прайшло, пэўна, гадоў 30 з таго моманту, як мы пабудавалі паліклініку з бальнічным комплексам. Таму паліклініка сёння патрэбна для горада, і яна запатрабаваная. Горад развіваецца, вось па суседстве 22-і і 23-і мікрараёны ўзводзяцца".

Генеральны план развіцця Салігорска знаходзіцца ў стадыі карэкціроўкі і абмеркавання. Актыўны ўдзел прымаюць і самі гараджане.