Жудаснае здарэнне ў Капыльскім раёне

26 августа 2015

На вадасховішчы паблізу вёскі Смалячы патанулі двое дзяцей. Цела 17-гадовай дзяўчыны ратавальнікам удалося знайсці праз чатыры гадзіны, а вось на пошук трохгадовага хлопчыка спатрэбіліся амаль суткі. Толькі сёння раніцай супрацоўнікі Салігорскага Асвода знайшлі цела дзіцяці. Абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца. Нагадаем, усяго ў Мінскай вобласці за год патанулі 56 чалавек.