Сёння 95-годдзе ўтварэння БССР

1 января 2014
Менавіта наша рэспубліка сыграла найважнейшую ролю ў перамозе над фашызмам. У 1945-ым БССР увайшла ў лік краін - заснавальніц ААН. Вялізная частка прамысловага, культурнага і сацыяльнага патэнцыялу, які зараз ёсць у нашай краіны, - была атрымана менавіта ў бытнасць Сацыялістычнай Рэспублікі. Беларусь і зараз працягвае дынамічна развівацца, захоўваючы і прымнажаючы дасягненні.

Значная дата - 1 студзеня 1919 года - непарыўна звязана яшчэ з адной падзеяй. У гэты дзень была заснавана Камуністычная партыя Беларусі, якая сёння таксама адзначае 95-гадовы юбілей.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускі народ з юбілеем утварэння БССР і Камуністычнай партыі Беларусі: Для нашай краіны гэтыя падзеі адзначылі змену эпох і заклалі падмурак будучыні суверэнітэту. У тыя далёкія гады ўпершыню ў гісторыі было аб'яўлена права народаў на самавызначэнне. І беларусы здабылі сваю нацыянальную дзяржаву.