Дзіцячае "Еўрабачанне-2019". Глядзіце заўтра прамую трансляцыю ў 18:00 на "Беларусь 1" і "Беларусь 24"

23 ноября 2019
Ужо заўтра стане вядомы пераможца дзіцячага "Еўрабачання-2019". Шоу пачнецца ў 18:00, трансляцыю песеннага конкурсу будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Дарэчы, аддаць свой голас за фаварыта ўжо можна: учора пачалося анлайн-галасаванне.

Галасаванне за лепшую песню дзіцячага "Еўрабачання-2019" на www.junioreurovision.tv 


На сайце www.junioreurovision.tv можна падтрымаць ад 3 да 5 упадабаных песень. У тым ліку дазваляецца галасаваць за прадстаўніка сваёй краіны. Наша канкурсантка Лізавета Міснікова з кампазіцыяй "Попельны" ў спісе прэтэндэнтаў пад нумарам 7. Анлайн-галасаванне завершыцца заўтра перад пачаткам шоу і адкрыецца зноў пасля выступлення ўсіх артыстаў, але ўжо на 15 хвілін. Ацэнкі гледачоў вызначаць палову выніку, іншая будзе залежаць ад рашэння журы.

Наша прадстаўніца Лізавета Міснікова працягвае падрыхтоўку да выступлення. Цэлы дзень сёння яна правядзе на "Глівіцэ-Арэне", адкуль і будзе весціся трансляцыя шоу. Апроч рэпетыцый, канкурсантка прыме ўдзел у прэс-канферэнцыі ўсіх 19 удзельнікаў.