Раніцай у Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і тралейбус

22 октября 2018

Сёння раніцай у Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і тралейбус. ДТЗ здарылася на скрыжаванні вуліц Бельскага і Панамарэнкі. Вадзіцель “кіа” паварочвала налева, выехала на сустрэчную паласу, сутыкнулася з "опелем" і перакулілася. У машыне ў дзіцячым аўтакрэсле знаходзілася двухгадовае дзіця. Яно было прышпілена рамянямі бяспекі, таму ўдалося пазбегнуць траўм. "Опель" жа па інерцыі ўрэзаўся ў тралейбус. Вадзіцелі не пацярпелі. Зараз па факце ДТЗ праводзіцца праверка.