Спаборніцтвы "Сонечны мяч" завяршыліся ў Мінску - у каго золата турніру па пляжным валейболе?

20 августа 2023

Праверыць сябе, свае сілы і вынослівасць. Спякота не перашкодзіла сёння юным атлетам пазмагацца за залатыя ўзнагароды турніру па пляжным валейболе "Сонечны мяч", які праходзіць пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На пляцоўцы спарткомплексу "Алімпійскі" сабраліся каманды з усіх куткоў Беларусі. Спаборніцтвы праходзілі сярод спартсменаў да 12 і да 14 гадоў. Чэмпіёнамі сярод дзяўчат у абедзвюх узроставых катэгорыях сталі прадстаўніцы горада Маладзечна. 

Сярод юнакоў таксама ў абедзвюх узроставых катэгорыях лепшымі сталі дуэты са Жлобіна. Адзначым, турнір "Сонечны мяч" адбыўся ўжо  восьмы раз. Сёлета ў спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль сем дзясяткаў каманд.