У жыхаркі Рэчыцкага раёна канфіскавалі фальшывыя грошы

2 февраля 2016

Амаль 10 мільёнаў фальшывых беларускіх рублёў і тысячу долараў ЗША канфіскавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў у жыхаркі Рэчыцкага раёна. Жанчына працавала настаўніцай малодшых класаў. А ў вольны час пры дапамозе прынтара, сканера і ноўтбука друкавала грашовыя купюры вартасцю 50, 100 і 200 тысяч рублёў, а таксама стодоларавыя банкноты. У адным з магазінаў на купюру 100 тысяч рублёў звярнула ўвагу прадавец і, выявіўшы прыкметы падробкі, звярнулася ў міліцыю. Эксперты пацвердзілі - грошы фальшывыя.

Фальшыўкі жанчына захоўвала не толькі ў сябе дома, але і ў свайго бацькі. Усе купюры і тэхніка адпраўленыя на экспертызу. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Выраб фальшывых грашовых знакаў". Настаўніцы можа пагражаць да чатырох гадоў пазбаўлення волі.