Трагедыя ў Крупскім раёне забрала жыцці 6 чалавек

29 июня 2016

У вёсцы Каменка мужчына вырашыў пачысціць прыватны каналізацыйны калодзеж. Яго глыбіня 6 метраў. Гаспадар па лесвіцы спусціўся ў выграбную яму, страціў прытомнасць і ўпаў на дно. На дапамогу прыбеглі суседзі. Паводле слоў відавочцаў, трое па чарзе спускаліся ў калодзеж, страчвалі прытомнасць і падалі на дно. Для аказання дапамогі пацярпелым на месца прыбылі ратавальнікі. Яны дасталі целы чацвярых мужчын без прыкмет жыцця з каналізацыйнана калодзежа. Медыцынскія работнікі канстатавалі іх смерць. Пры правядзенні выратавальных работ двое супрацоўнікаў МНС атрымалі атручэнне парамі назапашаных у калодзежы газаў і таксама памерлі. Магчымыя прычыны здарэння і першыя каментарыі відавочцаў у рэпартажы Аляксандра Хараўца.