Тарфяныя пажары на Палессі лакалізаваныя

5 ноября 2014

Чатыры ачагі ўзгарання на тэрыторыі Брэсцкай вобласці зафіксавалі напярэдадні. Усе яны зараз пад кантролем супрацоўнікаў МНС. Але, нягледзячы на гэта, у некаторых раёнах захаваюцца 3 і 4 узровень небяспекі. Кожны дзень ратавальнікі выязджаюць больш чым на 10 тарфяных пажараў. Кругласутачна праходзіць маніторынг небяспечных зон.

МНС просіць выконваць меры засцярогі ў лесе, бо ўсе пажары ў экасістэме адбываюцца па віне чалавека.