Суд вынес прыгавор жанчыне, якая выкінула нованароджанага сына ў туалет

29 сентября 2017

У Гомелі суд вынес прыгавор жанчыне, якая выкінула нованароджанага сына ў туалет. Жыхарку вёскі Зябраўка прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Без меддапамогі жанчына нарадзіла дома. Хлопчыка загарнула ў анучы і выкінула ў туалет. Экспертыза паказала, што дзіця было здаровае, а яна ўсведамляла свае дзеянні.