Суд Ляхавічаў сёння пачынае разгляд справы былога выконваючага абавязкі начальніка ДАІ Баранавіч

28 февраля 2017

Суд Ляхавічаў сёння пачынае разгляд справы былога выконваючага абавязкі начальніка ДАІ Баранавіч Андрэя Валкавыцкага. Яго знялі з пасады адразу пасля смяротнага ДТЗ, якое ён учыніў 26 лістапада. У момант аварыі Валкавыцкі знаходзіўся не пры выкананні, на асабістым аўтамабілі. Экспертыза паказала, што ў яго крыві было амаль 3 праміле алкаголю. Расследаванне ўстанавіла, што загінуўшая жанчына пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. А машына, якая яе збіла, ехала з хуткасцю больш чым 60 км/г. Мы сочым за ходам рэзананснай крымінальнай справы.