Страшная аварыя ў Рэчыцкім раёне

20 мая 2022

Лоб у лоб сутыкнуліся аўтамабілі, якія ехалі ў сустрэчным напрамку. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель "пежо" на закругленні дарогі не справілася з кіраваннем і ўляцела ў "газель", за рулём якога быў 60-гадовы мужчына. Два пасажыры "пежо" - трохгадовая дзяўчынка і сямнаццацігадовы хлопчык - загінулі на месцы. Вадзіцель другога аўто і яшчэ два пасажыры - дзяўчынка дванаццаці гадоў і мужчына трыццаці чатырох гадоў - дастаўлены ў рэанімацыю.