Сталічныя аператыўнікі затрымалі чарговага валютчыка

10 февраля 2015

Пры сабе ў хлопца аказалася 37 тысяч расійскіх рублёў. Гэту суму ён павінен быў памяняць на беларускія грошы. Аднак здзелка не адбылася, бо ў ролі кліента выступіў супрацоўнік падатковай інспекцыі.

Андрэй Пацяпня, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар ІМПЗ Ленінскага раёна г. Мінска: "Нашай інспекцыяй сумесна з супрацоўнікамі АБЭЗ праведзена кантрольнае мерапрыемства ў дачыненні да грамадзяніна, па выніках якога было набыта 37 тысяч расійскіх рублёў. Дадзенае правапарушэнне кваліфікуецца па частцы 1 артыкула 11.2 КоАП. Штраф за гэта парушэнне да 100 базавых".

Паслугі па абмене грошай затрыманы прапаноўваў праз Сусветную павуціну. Хлопцу ўсяго 23 гады, у яго ёсць афіцыйны заробак. Раней у поле зроку праваахоўнікаў ён не трапляў.