Стыхія бушуе ў Мінскай вобласці

23 мая 2018

Моцны град дзве гадзіны таму пашкодзіў дахі дамоў у Лагойскім раёне. Як нам паведамляюць відавочцы, буйныя градзіны пашкодзілі і садовыя дрэвы, і насаджэнні. Між тым штармавое папярэджанне аб’яўлена сёння па ўсёй краіне. Сіноптыкі прагназуюць месцамі навальнічныя ліўні і вецер парывамі да дваццаці метраў за секунду.

Няўстойлівае надвор'е захаваецца да канца дня. Дзяржаўтаінспекцыя раіць вадзіцелям быць максімальна ўважлівымі, захоўваць бяспечную дыстанцыю, а таксама не паркаваць аўто пад дрэвамі.