Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук выпусцілі новы том "Нарысы гісторыі культуры Беларусі"

18 декабря 2017

Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук выпусцілі новы том з цыклу "Нарысы гісторыі культуры Беларусі". Унікальная кніга прысвечаная нашай духоўнай спадчыне. Над выданнем працавалі два дзясяткі спецыялістаў - гэта дактары і кандыдаты навук з усёй краіны. Як атрымалася стагоддзі беларускіх канонаў вуснай творчасці змясціць у адзін том, раскажа Ніна Мажэйка. Спецыяльная рубрыка "Панарамы" "Усім навука".

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры вывучаюць тое, да чаго нельга дакрануцца, што немагчыма панюхаць ці адрэстаўраваць. Духоўную спадчыну беларусаў у матэрыяльны стан перавялі айчынныя навукоўцы. Зрабілі амаль немагчымае — пад адну вокладку змясцілі некалькі вякоў гісторыі культуры Беларусі.

Ёсць таксама і спецыяльная навука – этналогія, якой спецыялісты карыстаюцца нават пры рэстаўрацыі аўтэнтычных традыцый.

На тэрыторыі Беларусі - 6 этнаграфічных рэгіёнаў: Панямонне, Падняпроўе, Усходняе і Заходняе Палессе, Паазер'е, Цэнтральны рэгіён. Першапачаткова гэта была тэрыторыя розных плямёнаў. Усе адрозненні закансерваваны ў фальклоры, а потым і навукоўцамі. Бо захаванне жывых традыцый немагчыма без навуковай падтрымкі.

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры – найбуйнейшая навуковая ўстанова ў аддзяленні гуманітарных навук і мастацтва. Складаецца з двух філіялаў. Налічвае амаль дзве сотні супрацоўнікаў. Установа валодае ўнікальнай фальклорнай калекцыяй. Запісы, што захоўваюцца тут, уключаны ў Дзяржаўны рэестр навуковых аб'ектаў, якія складаюць нацыянальны здабытак.

Рукапісы, занатоўкі, сшыткі даследчыкаў, нотныя і фотазапісы, бабіны і касеты. Найбольш рарытэтныя экзэмпляры – васковыя фонавалікі. Іх захоўваюць асабліва і лішні раз не дастаюць са спецыяльнай скрыні. Альтэрнатыўны аналагаваму спосаб захоўвання – дыгіталізацыя. Гэта значыць алічбоўка. Зараз вядуцца работы па стварэнні інтэрнэт-архіва.

Народным звычаям, абрадам і, вядома, спевам прысвяцілі цэлы том новага навуковага выдання. Яніна Грыневіч – малады навуковы супрацоўнік; каб адолець беларускую лірыку, скончыла аспірантуру. І адразу ж пачала даследчую працу на тэму неабрадавых песень.

Супрацоўнікі працуюць у полі - менавіта такім ненавуковым тэрмінам абазначаюць экспедыцыі. Распрацавана нават метадалогія працы з мясцовымі жыхарамі – носьбітамі аўтэнтычнай інфармацыі.

Але які сэнс у тэорыі без адпаведнай практыкі. Прафесійная школа ў галіне традыцыйнай культуры пачала фарміравацца яшчэ ў мінулым стагоддзі. На падставе навуковых даследаванняў ствараюцца цэлыя навучальныя праграмы.

Акрамя таго, Беларусь далучылася да канвенцыі ЮНЕСКА. У рэестр нацыянальных элементаў са статусам «гісторыка-культурная каштоўнасць» увайшлі традыцыйныя абрадавыя спевы.

Калядныя напевы выпускнікі Універсітэта культуры і мастацтваў вывучылі яшчэ на першым курсе. Дыяфонія на бурдоннай аснове – гэта значыць, на розныя галасы. Раней вяскоўцы праводзілі сезон за сезонам пад спевы. А сёння гэтыя хлопцы і дзяўчаты, таксама з розных рэгіёнаў Беларусі, як і іх продкі раней, паступова з веданнем справы паўтараюць традыцыю. Усе яны будучыя выкладчыкі, а гэта значыць, традыцыя мае працяг.