Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу

4 сентября 2015

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара кампаніі, якая займалася пастаўкай сродкаў для абароны раслін у Беларусь. Падставай для праверкі стала нявыплата падаткаў. Як высветлілася, прадпрыемства каля года працавала, што называецца, міма кас. За гэты час арганізацыя паспела скласці некалькі дагавораў з кампаніямі Вялікабрытаніі і Германіі. Агульны кошт здзелак - больш за 64 мільярды рублёў. У выніку урон, прычынены дзяржаве, склаў каля 11 мільярдаў. Акрамя кіраўніка, у зводцы фігуруюць і яшчэ два супрацоўнікі фірмы - мужчына і жанчына, якія займалі высокія пасады ў арганізацыі.

Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік СК Беларусі:

"Следствам устаноўлена, што дырэктар ЗАТ, дзейнічаючы з іншымі службовымі асобамі гэтага прадпрыемства, наўмысна заніжаў падатковую базу ў частцы, што тычыцца прэміяльных выплат, якія ажыццяўляе прадпрыемства-вытворца гэтых сродкаў абароны раслін".

Зараз падазроныя затрыманы і знаходзяцца ў ізалятары. З імі працуюць следчыя. На маёмасць затрыманых і прадпрыемства накладзены арышт на суму больш за 330 мільярдаў рублёў.