Следчы камітэт зрабіў некалькі гучных заяў

13 сентября 2017

Следчы камітэт сёння зрабіў некалькі гучных заяў. У Мінску раскрыта жорсткае забойства дзяўчыны каля школы ў Маскоўскім раёне. Аказалася, што забойца і ахвяра былі знаёмыя і незадоўга да гэтага выпівалі.

Зараз мужчына затрыманы. Таксама следчыя ўстанавілі асобу невядомага, які з нажом напаў на студэнта ў сталіцы. Ён ідэнтыфікаваны і зараз у вышуку.

І яшчэ адна гучная заява.

Дырэктару футбольнага клуба "Слуцк" прад'яўлены абвінавачанні ў атрыманні хабару

Спартыўны функцыянер прызнаў сваю віну ў адным эпізодзе. У СК падкрэслілі, што ў дадзеным выпадку размова аб сістэматычнасці не ідзе, але расследаванне працягваецца. Вядома, што кіраўнік атрымаў хабар у памеры больш за 2,5 тысячы рублёў за перамогу камерцыйнай фірмы ў працэдуры закупкі, што праводзіцца футбольным клубам.

Гэтыя заявы былі зроблены сёння падчас метадычнага збору для маладых спецыялістаў.