Штраф 50 базавых велічынь пагражае жыхарцы пасёлка Чысць за малюнак на аўтобусным прыпынку

19 октября 2020

50 базавых велічынь за "Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці" пагражае 32-гадовай жыхарцы пасёлка Чысць. Яна малявала на прыпынку грамадскага транспарту чырвонай фарбай з балончыка. У поўнай меры ўвасобіць задуманае не паспела, паколькі правапарушэнне спынілі вартавыя парадку. У жанчыны канфіскаваныя трафарэты, магніт у стылі БЧБ, а таксама стужачкі белага і чырвонага колеру, прывязаныя да металічнай гайкі. У міліцыі яна распавяла, што на аўтобусным прыпынку на ўездзе ў населены пункт яна спрабавала намаляваць галубоў як сімвал свабоды. Аднак, калі гэта не атрымалася, вырашыла напісаць фразу пра Беларусь, аднак паспела нанесці толькі дзве літары. Стужкі планавала закінуць на бярозы.

У міліцыі дадалі, жанчына выхоўвае дваіх дзяцей 5 і 13 гадоў. Нідзе не працуе, жыве на дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда і атрымлівае прыбытак ад вядзення блога ў Youtube. Затрыманая прызналася, што неаднаразова прымала ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія праходзілі ў пасёлку. Сваю віну ў здзяйсненні правапарушэння прызнала цалкам і раскаялася.