ДТЗ з удзелам шасці аўто ў Мінску

6 февраля 2023

Шэсць аўто сутыкнуліся сёння ў Мінску. Здарылася гэта на вуліцы Варанянскага. 65-гадовая вадзіцель рухалася ў напрамку вуліцы Валадзько і не справілася з кіраваннем. Са слоў жанчыны, падчас руху яна страціла прытомнасць. У выніку пратараніла пяць прыпаркаваных машын. У ДТЗ ніхто не пацярпеў.