Серыю крадзяжоў раскрылі ў Старадарожскім раёне

17 октября 2016

У большасці выпадкаў з дамоў выкрадалі бытавую тэхніку і электраінструмент. Як удалося высветліць, затрыманы мае дачыненне не менш як да двух крадзяжоў. Прычым у абодвух месцах злачынец пакінуў не толькі адбіткі пальцаў і падэшвы, але і свае асабістыя рэчы: у першым выпадку гэта была куртка, у другім - 4 зубы ад устаўной сківіцы.

Яўген Сачак, начальнік прэс-службы УУС Мінскага аблвыканкама: "Узломваліся аконныя праёмы, разбіваліся шыбы, невядомы трапляў у жыллё альбо ў домаўласніцтва, выкрадаў электраінструменты альбо гэта была бытавая тэхніка.

Пры пранікненні ў чужое памяшканне зламыснік вырашыў перакусіць на кухні, і на стале потым была знойдзеная частка яго ўстаўной сківіцы".

З такімі доказамі экспертам не было цяжка ўстанавіць асобу падазронага. Ім апынуўся раней судзімы 39-гадовы выхадзец Столінскага раёна. Як паведаміў сам затрыманы, у Старадарожскі раён ён прыехаў у пошуках лепшага жыцця. Падрабязнасці гэтай гісторыі - увечар у праграме "Зона Х".