Сёння ў сталіцы гарэў будынак вялікага мэблевага цэнтра па вуліцы Харужай

30 августа 2018

Буйны пажар у цэнтры Мінска. Сёння ў сталіцы гарэў будынак вялікага мэблевага цэнтра па вуліцы Харужай. Дым у раёне Камароўскага рынку быў бачны з усіх раёнаў горада. Узгаранне адбылося на даху. Па версіі спецыялістаў, пажар мог здарыцца з-за іскры ад балгаркі. Раніцай там праводзіліся рамонтныя работы. Праз некалькі хвілін пасля прыбыцця ратавальнікаў пажар ліквідавалі.

Зараз спецыялісты высвятляюць усе абставіны здарэння. Пацярпелых няма.