Беларускія маржы адкрываюць сезон

20 октября 2017

Сёння стартаваў Кубак Мінска і Беларусі па спартыўным зімовым плаванні і загартоўванні. З самай раніцы ішла падрыхтоўка да спаборніцтва – вадалазы пазначалі дыстанцыі ў адкрытым бассейне: ад самай кароткай 25 метраў да кіламетра. Тэмпература вады, дарэчы, зараз каля 8 градусаў. Пераадольваць шлях спартсмены будуць вольным стылем, батэрфляем і брасам. Удзельнікаў зарэгістравана каля сотні. Гэта госці з Расіі, Украіны, Польшчы і нават Кітая. Узроставых катэгорый таксама некалькі – самаму юнаму плыўцу 12 гадоў.

Маржовыя заплывы працягнуцца тры дні. За гэты час сфарміруюць беларускую каманду для ўдзелу ў Кубку свету, які адбудзецца ў Латвіі.