Сёння ў Мінску сутыкнуліся матацыкл і аўто

2 апреля 2019

На вуліцы Багдановіча байкер рухаўся па другой паласе, не вытрымаў дыстанцыю і ўрэзаўся ў “пежо”. Аўтамабіль ехаў у спадарожным напрамку. Падчас ДТЗ ніхто не атрымаў значных траўм, а вось рух іншых аўто быў ускладнены. Адзначым, што мотасезон толькі пачаўся. За зіму вадзіцелі адвыклі ад з'яўлення на дарозе матацыклаў. Таму зараз варта часцей глядзець у бакавыя люстэркі і не рабіць рэзкіх манеўраў.