Філіпіны падлічваюць шкоду ад тайфуна Нары

12 октября 2013

У ноч на суботу шторм дасягнуў свайго піка - хуткасць ветру ў эпіцэнтры ўрагану набліжалася да 200 км/г. Ураган зрываў дахі з дамоў, з карнямі вырываў дрэвы. Мясцовыя ўлады паведамляюць аб 13-ці загінуўшых. Тры тысячы чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Сур'ёзныя страты нанесены сельскай гаспадарцы - у правінцыі Аўрора затопленыя рысавыя палі. Паралізаваныя аўтазносіны, абарваныя лініі электраперадачы. Два мільёны філіпінцаў дагэтуль застаюцца без святла. Энергазабеспячэнне ў пацярпелых рэгіёнах адновяць толькі паслязаўтра.