Сёння ноччу ў сталіцы па вуліцы Галадзеда гарэла кватэра

25 марта 2015

Прычынай здарэння стала кароткае замыканне рухавіка пральнай машыны. Полымя амаль цалкам знішчыла ванную, а таксама ахапіла і пакоі кватэры. У пажары ніхто не пацярпеў. Дарэчы, дадатковыя праблемы пры тушэнні пажару ратавальнікам стварылі няправільна прыпаркаваныя аўто.