Сёння над тэрыторыяй "Гродна Азота" паднялося вялікае воблака дыму

6 июня 2016
МНС адправіла выратавальную спецтэхніку на прадпрыемства. Відавочцы паведамляюць пра дзясяткі аўтамабіляў хуткай дапамогі і ратавальнікаў. На гэты момант МНС збірае інфармацыю, каб паведаміць, што менавіта адбылося на тэрыторыі "Гродна Азота". Паводле некаторых звестак, падчас тэхнічнага працэсу адбылося ўзгаранне гідраксілу ў цэху. Яно было ліквідаванае. Зараз праца ідзе ў штатным рэжыме. Падрабязнасці ў наступным выпуску навін.