Работнікі прадпрыемства Беларускай чыгункі падазраюцца ў крадзяжы на 40 тысяч рублёў

31 июля 2020
Работнікі аднаго з прадпрыемстваў Беларускай чыгункі падазраюцца ў буйным крадзяжы на 40 тысяч рублёў. Паводле інфармацыі міліцыі, яны дзейнічалі ў змове з прадстаўнікамі яшчэ адной арганізацыі і двума кіраўнікамі прыватных фірм з Віцебска. Размова ідзе пра камплектуючыя стрэлачнага пераводу, якія належаць Мінскай дыстанцыі пуці. Як паведамляецца, партыя вузлоў і агрэгатаў набывалася ў рамках дзяржзакупкі для абнаўлення чыгуначнага палатна на адным з аб'ектаў. Аднак  рэканструкцыю правялі толькі па дакументах, а фактычна  набыты тавар быў вывезены з прадпрыемства і накіроўваўся віцебскім камерсантам. Тыя планавалі перапрадаць выкрадзенае дзяржпрадпрыемствам, аднак задума не ўдалася. Узялі падазроных з доказамі злачынства.