Пяць чалавек загінулі за суткі на пажарах у Гомельскай вобласці

24 января 2018

Галоўнымі прычынамі сталі няспраўнасць пячнога ацяплення і электраабагравальнікаў. Не змаглі выратаваць двух чалавек у вёсцы Глыбоцкае. Калі пажарныя прыбылі, дом ужо гарэў. Мужчыну і жанчыну вынеслі з будынка без прытомнасці і спрабавалі рэанімаваць, але беспаспяхова. Падобны інцыдэнт - і ў Рэчыцкім раёне. Учадзелі дома бацька і дарослы сын. Улічваючы, што халады яшчэ не адступяць, ратавальнікі просяць уважліва ставіцца да ацяпляльнага абсталявання.