Шлях наркотыкаў з Марока ў краіны Еўрасаюза і на тэрыторыю ЕАЭС ляжаў і праз Беларусь

10 февраля 2019

У барацьбе за здароўе нацыі абарону на сваім фронце жорстка трымае і беларускі наркакантроль. Гэты кірунак, на жаль, застаецца вельмі актуальным. А супрацьстаянне наркадылерам унутры краіны часта раскрывае схемы куды большага маштабу. Ланцужкі ад затрыманых на нашай тэрыторыі дзялкоў нярэдка прыводзяць да "буйной рыбы" ў сусветных наркасіндыкатах.

Так, у Малдове днямі заявілі аб новым вітку ў гучнай аперацыі - яе называюць найбуйнейшай за апошнія 10 гадоў ва ўсёй Еўропе! Яна выкасіла пад корань маштабную злачынную групу, якая варочала і ў Беларусі. Дарэчы, да вяршка еўрапейскага наркасіндыката прывяло затрыманне менавіта ў нашай краіне. Беларускія аператыўнікі дапамаглі сабраць доказы, каб злачынцы, у якой бы краіне яны ні спрабавалі хавацца, панеслі пакаранне.

Алеся Высоцкая раскажа аб дэталях аперацыі дзесяцігоддзя.

У іх планах быў трафік тоны гашышу. Шлях з Марока ў краіны Еўрасаюза і на тэрыторыю ЕАЭС ляжаў і праз Беларусь. На гэтых кадрах малдаўскага наркакантролю - свежыя затрыманні яшчэ семярых лідараў злачыннай арганізацыі "Бормана". Яе назвалі так па мянушцы завадара, які ўжо за кратамі. І ў гэтай справе яркі беларускі след.

Пакавалі ў брыкеты. Вакуум - для захаванасці! Бо схованкамі, як правіла, былі газавыя балоны і бензабакі. На наркамафію працавалі аўтасэрвісы Усходняй Еўропы і нават асобныя праваахоўнікі Малдовы, што, магчыма, і стрымлівала хуткасць затрымання ўсёй банды.

Гашыш з мараканскіх плантацый быў у добрай цане. Кілаграм у Іспаніі абыходзіўся 700-800 еўра. А ўжо ў Расіі за кіло давалі амаль 2 з паловай тысячы. Лёгка ўявіць маштабы бізнесу! Адзін з грузаў, які не дайшоў да спажыўца, быў як раз і выкрыты ў Беларусі ў Мастоўскім раёне. Вось той самы балон. Разам з сапраўдным газам унутры гашыш.

Затрыманні з эфектам даміно пракаціліся па Еўропе. У СМІ жартавалі: з канфіскаванай цэглы гашышу можна пабудаваць невялікі дом.

Сумеснымі намаганнямі расійскіх, малдаўскіх, беларускіх і іспанскіх праваахоўнікаў атрымалася ліквідаваць накакартэль.

За картэлем сачылі праваахоўнікі з Францыі, Беларусі, Малдавіі.

А ў завадароў банды грошай хапала і на вялікія дамы, і на зброю.

І калі заявілі аб затрыманні "Бормана" - малдаўскага крымінальнага аўтарытэта Пруцяну - не адразу ўсе паверылі.

Дарэчы, гэта не адзіны прыклад, калі ланцужок ад кур'ера прыводзіць да спынення міжнароднага канала. За год у Беларусі канфіскавана больш за тону наркотыкаў. І асноўная частка - гэта транзітны гашыш, які не дайшоў да расійскіх спажыўцоў і не вярнуўся рээкспартам у Беларусь. На тыдні таксама стала вядома аб затрыманні ва Украіне лідара яшчэ аднаго міжнароднага наркасіндыката.

Архіўныя кадры. Цыбуля ў машыне - не фермерскі ўраджай. У кожнай галоўцы - гераін. Гэтае затрыманне і дапамагло выйсці на завадара. Амаль тры дзясяткі кілаграмаў наркотыку. Цыбуліны - кантэйнеры. 187 герметычных пакаванняў.

Тады быў затрыманы кур'ер, які за секунду пазбавіўся тавару на мільён долараў.

У выніку лідара банды шукалі праз Інтэрпал.

У беларускім наркакантролі ўпэўненыя: асуджэнне гэткага небяспечнага злачынца будзе спрыяць аздараўленню наркасітуацыі не толькі ў Беларусі і Украіне, але і ва ўсім рэгіёне. А тое, што прыбраныя звёны з ланцужкоў балюча ўдараюць па эканоміцы наркакартэляў, гэта факт. І завадары, быўшы нават у СІЗА, да апошняга не вераць у тое, што адбываецца. Але ў Польшчы напярэдадні вынесены прысуд беларусу з двума грамадзянствамі. Арганізатар бізнесу, прыбыткі ад якога адмываліся на легальных вытворчасцях. Перавозілі наркотыкі на "лексусах" у майстэрскіх схованках. Меркаваў схавацца ў Польшчы. Не атрымалася. Спрабуе прысуд абскардзіць. Аднаму з завадароў, які наняў двух адвакатаў, уключаючы замежніка, прысуд вынеслі ў Барысаве. Звёны зачышчаныя таксама ў Літве, Польшчы, Расіі. Нерухомасць, легальны бізнес, кватэры, машыны злачынцаў канфіскаваныя.

А мудрагелістая схованка - цыбуліна - стала нават экспанатам у музеі МУС як напамінак курсантам, якім вынаходлівым бывае злачынец. І вось новая тэндэнцыя - вынаходлівасць не толькі ў схованках і спосабах трафіку, а ўжо ў стварэнні наркалабараторый унутры краіны і атрыманні толькі патрэбнага абсталявання і ўсіх інгрэдыентаў для наркотыку па адладжаных каналах. Гэта спроба дыверсіфікавання бізнесу.

Аналіз дае разуменне аб патэнцыйных пагрозах. І ў наркакантролі ёсць адказ і на гэты трэнд. Шэраг прыгожых затрыманняў мы назіралі ўжо і на гэтым тыдні. І гэта тэма для асобнага рэпартажу.