Жыхар Дамачава, які прапаў у навагоднюю ноч, верагодна, забіты

14 января 2019

Вось ужо 12 дзён працягваюцца пошукі жыхара Брэсцкага раёна Мікалая Бяцені. Следчы камітэт завёў крымінальную справу паводле артыкула "Забойства, учыненае групай асоб". Трое падазроных у дачыненні да знікнення знаходзяцца пад вартай, і зараз з імі працуюць праваахоўнікі. 26-гадовы Мікалай Бяценя адзначаў Новы год у кампаніі з 19 чалавек у арандаваным доме на ўскраіне вёскі Камароўка. Вядома, што на вечарынцы адбыўся канфлікт. Пасля гэтага малады чалавек прапаў.

Сяргей Дучэнка, афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама: "2 студзеня ў Брэсцкае РАУС паступіла заява ад сястры Мікалая Бяцені, якая паведаміла міліцыі, што яе брат не вярнуўся дахаты. На месца здарэння былі накіраваныя супрацоўнікі РАУС. Пошукавыя мерапрыемствы праводзяцца штодня. Падлучаюцца супрацоўнікі МНС, пагранічныя войскі, вайскоўцы 5526. Штодня каля 50-60 чалавек задзейнічаныя ў пошукавых мерапрыемствах".

У момант знікнення Мікалай Бяценя быў без вопраткі, у блакітнай кашулі і светлых джынсах. У пошукавай аперацыі задзейнічаныя міліцыя і валанцёры. Правераныя наваколлі ў радыусе пяці кіламетраў у кірунку вёскі Дамачава. Вадалазы праверылі мясцовыя вадаёмы і меліярацыйныя каналы. Але пакуль ніякіх слядоў прапаўшага хлопца не знайшлі. Пошукі працягваюцца.