Надзея Місякова сёння апрабуе сцэну дзіцячага Еўрабачання

11 ноября 2014
Сёння наша Надзея Місякова ўпершыню апрабуе сцэну дзіцячага Еўрабачання. Беларуская ўдзельніца дванаццатага песеннага шоу выканае кампазіцыю Сокал на канцэртнай пляцоўцы, праўда, не ў сцэнічным касцюме. Пасля творчая частка дэлегацыі ўнясе карэктывы ў нумар - гук, святло і графіку.


Сёлета домам для дзіцячага Еўрабачання стала не канцэртная зала або арэна. Пляцоўку абсталявалі ў ангарах суднабудаўнічага завода ў горадзе Марса, што размешчаны недалёка ад сталіцы Мальты.

А напярэдадні 14-гадовая артыстка наведала інтэрнацыянальную школу Мальты, дзе выканала сваю песню Сокал. Таксама Надзея Місякова запісала з астатнімі ўдзельнікамі конкурсу песню - гімн сёлетняга шоу.


Трансляцыю дзіцячага Еўрабачання ў прамым эфіры будуць весці тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24. Пачатак у суботу ў 21:00. Сачыць за падзеямі еўратыдня можна ў нашым эфіры і на сайце tvr.by. А тое, што засталося за кадрам, - у анлайн-дзённіку Шлях на Мальту.