Прычына аварыі з удзелам аўтобуса ў Мінску - невыкананне дыстанцыі

23 сентября 2021
Невыкананне дыстанцыі стала прычынай аварыі з удзелам грамадскага транспарту ў сталіцы. Маршрутны аўтобус рухаўся па вуліцы Чкалава у напрамку Варанянскага і сутыкнуўся з грузавіком, які спыніўся наперадзе. У выніку ДТЗ два пасажыры аўтобуса дастаўлены ў медустанову для абследавання. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Па факце здарэння супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяць праверку.