Пажар пад Гроднам атрымалася лакалізаваць

21 октября 2016

Узгаранне ўзнікла на адкрытай пляцоўцы для захоўвання гуматэхнічных адыходаў прыватнага прадпрыемства. Зараз ратавальнікі спрабуюць зладзіцца з асобнымі ачагамі. На месцы здарэння задзейнічана 20 адзінак спецтэхнікі. Прадпрыемства абясточылі, тэхналагічны працэс прыпыніўся.

Сяргей Шпарло, начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: "Пасля паступлення паведамлення пра пажар быў аб’яўлены павышаны нумар выкліку. Пасля прыбыцця сіл і сродкаў МНС было прынята рашэнне выратаваць трансфарматарную падстанцыю, аб'екты вытворчасці, мэблевы цэх, у якім існавала пагроза ўзнікнення пажару".

Званок аб узгаранні на пульт МНС паступіў сёння каля 4 гадзін раніцы. Полымя ахапіла тэрыторыю на паўтары тысячы квадратных метраў. Пацярпелых няма. Спецыялісты сцвярджаюць, што пагроза жыхарам найбліжэйшых населеных пунктаў таксама адсутнічае. Прычыны пажару высвятляюцца.