Плантацыя канопляў у Карэліцкім раёне

15 мая 2018

Каля паўтары тысячы вазонаў з кустамі канопляў выявілі супрацоўнікі наркакантролю ў Карэліцкім раёне. Расліны належылі жыхару Мінска, пра якога мы ўжо распавядалі. На мінулым тыдні яго затрымалі за наяўнасць звыш ста кілаграмаў марыхуаны. Пазней высветлілася, што ў мінчаніна ёсць свая плантацыя ў Гродзенскай вобласці.

Да ранейшых матэрыялаў крымінальнай справы дадаліся новыя факты. Канфіскаваныя расліны адпраўленыя на экспертызу. Затрыманы зараз пад вартай.