Пераходзіла дарогу на чырвоны

26 октября 2016

У раёне сталічнай плошчы Казінца вадзіцель Renault на пешаходным пераходзе збіў пенсіянерку, якая пераходзіла дарогу на забаронены сігнал святлафора. Жанчыну з цяжкімі траўмамі шпіталізавалі.

А ў Смалявіцкім раёне на трасе М1 сутыкнуліся седлавы цягач з прычэпам і грузавы ЗІЛ. Вадзіцель цягача няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху. Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў – пацярпелы аказаўся ў палоне свайго салона. Мужчына зараз ў рэанімацыі. Вадзіцель ЗІЛа не пацярпеў. Вядзецца праверка.