Абласны суд сталіцы пачаў слуханні гучнай справы

22 октября 2015

Абласны суд сталіцы пачаў слуханні гучнай справы па групе наркагандляроў інтэрнэт-магазіна "Космас". На лаве падсудных - 11 чалавек, у тым ліку адна дзяўчына. Паводле інфармацыі дзяржабвінаваўцы, групоўка апошнія два гады займалася збытам спайса і рэагента па ўсёй Беларусі. Акрамя таго, дылеры ўяўлялі своеасаблівую ячэйку наркасеткі СНД. У групе была выразная іерархія, а прыбыткі строга кантраляваліся і размяркоўваліся паміж удзельнікамі. У кожнага былі і свае ролі. Адны займаліся рэкламай, іншыя пастаўкай і закладкай наркотыкаў. Вядома, што самаму старому фігуранту - 38 гадоў. Малодшаму - 22 гады. Большасць з іх раней не судзімыя, у траіх на ўтрыманні ёсць малалетнія дзеці. Сваю віну падазроныя прызнаюць толькі часткова.