Нецвярозы вадзіцель у сталіцы пратараніў 5 аўтамабіляў

21 августа 2018

Паводле інфармацыі інспектараў ДАІ, 69-гадовы мужчына за рулём Hyundai ехаў па паркінгу гандлёвага цэнтра, дзе ўрэзаўся ў сцяну, пратараніў шлагбаум, уцёк з месца аварыі. Пазней ужо на вуліцы Мяснікова ён сутыкнуўся з 2 аўто. Аднак прадоўжыў рух і на скрыжаванні вуліц Нямігі і Караля пратараніў яшчэ 3 аўтамабілі. У выніку транспартных здарэнняў вадзіцель атрымаў цялесныя пакалечанні. Медыцынскі агляд выявіў ў яго крывІ 3 праміле алкаголю. У дачыненні да парушальніка складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў.