МКАД як сапраўдная паласа перашкод

14 февраля 2013
Менавіта так апошнія тыдні характарызуюць МКАД аўтаўладальнікі. Але ж кальцавая 5 дзён таму атрымала новага гаспадара. Чаму ж улады сталіцы не паспяваюць абнавіць кальцавую?
Замест дазволеных 90 - месцамі чарапашыя 70, а то і 50. Інакш рызыкуеш коламі і падвескай ці нават жыццём. Вынік сустрэчы з ямай на хуткаснай трасе можа стаць сапраўды непрадказальным. Дарожнікі разводзяць рукамі і, як заўсёды, вінавацяць надвор'е.
МКАД у жудасным стане. 5 дзён таму тут з'явіўся новы гаспадар і новы адказны. Хуткасную магістраль перадалі на баланс Мінска.
Дарожнікі называюць сітуацыю часовай. Але відавочна: каб гэта часовае становішча не ператварылася ў сталае, да кальцавой патрэбен больш сур'ёзны падыход. Як нам паведамілі сёння, на рэанімацыю МКАД з бюджэту выдаткуюць каля 90 мільярдаў рублёў. Але што канкрэтна зробяць за гэтыя грошы, пакуль вядома ... толькі дарожнікам.
Пакуль жа работы вядуцца на асобных, найбольш праблемных участках. За дзень кожная брыгада павінна адрамантаваць не менш за 100 квадратных метраў асфальту. Усяго на МКАД удзень працуюць ад трох да сямі брыгад адначасова. Нескладана падлічыць, колькі дзён спатрэбіцца, каб адрамантаваць усе 55 кіламетраў кальцавой. Вось толькі гарантыю, што калі будуць залатаныя апошнія ўхабіны, першыя не разваляцца, ніхто не дае.