Нелегальная цырульня прама ў кватэры

26 февраля 2015

Салон у такіх апартаментах працуе ўжо каля дзесяці гадоў. Да таго ж, тут зарэгістраваны замежныя грамадзяне. Вось толькі на справе аказваецца - мёртвыя душы. Бо нават простым вокам відаць - кватэра для жылля не прыдатная. А вось для навядзення прыгажосці - вельмі прыдатны варыянт. Натуральна, ніякіх дакументаў на аказанне паслуг у кемлівых прадпрымальнікаў не было. Але кліентаў гэты факт не асабліва хваляваў.

аператыўны супрацоўнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Савецкага раёна Мінска:

"Чатырохпакаёвая кватэра здавалася фізічным асобам, па дакументах нібы для пражывання, а фактычна працяглы тэрмін у кватэры аказваліся паслугі касметычныя і цырульні. Адзін з пакояў быў абсталяваны для аказання манікюрных паслуг, другі - для цырульных паслуг, былі ўстаноўленыя люстэркі, крэслы і ўсе неабходныя прадметы. І трэці пакой быў абсталяваны для педыкюру".

Зараз на ўсіх арандатараў складзены адміністрацыйныя пратаколы за нелегальнае аказанне паслуг. Прыбытак і абсталяванне арыштаваныя. А прадпрымальнікам пагражаюць штрафы і канфіскацыя. Аднак кропку ў гэтай справе паставіць суд.