Пачаліся судовыя слуханні па справе былога намесніка старшыні Белкаапсаюза

25 июня 2018

У судзе Першамайскага раёна Мінска пачаліся судовыя слуханні па справе былога намесніка старшыні Белкаапсаюза. Дзмітрый Баранаў быў затрыманы праваахоўнымі органамі леташняй вясной. Яшчэ да затрымання чыноўніка ў МАРГ былі пытанні да Белкаапсаюза ў дачыненні да своечасовасці разлікаў з пастаўшчыкамі. Абвінавачванаму ставяцца ў віну адразу два артыкулы Крымінальнага кодэкса - атрыманне і даванне хабару. Падчас судовага працэсу падсуднага будуць абараняць тры адвакаты.