На вуліцы Ваўпшасава загарэўся электробус

14 сентября 2017

Літаральна гадзіну таму ў сталіцы на вуліцы Ваўпшасава загарэўся электробус. Агонь ахапіў экатранспарт падчас руху. Пасажыраў у салоне не было. Узгаранне аператыўна ліквідавалі супрацоўнікі МНС. Вадзіцель не пацярпеў. Імаверна, адбылося замыканне электраправодкі. Пасля успыхнуў токапрыёмнік. Дакладныя прычыны здарэння зараз высвятляюць спецыялісты.