Хто адкажа за гібель дзяцей у Магілёве - уласнае расследаванне ў "Галоўным эфіры"

16 ноября 2017

Працягваючы тэму пустуючых і закінутых будынкаў. Наша здымачная група не магла не адрэагаваць на трагедыю, якая адбылася ў Магілёве. Мы правялі ўласнае расследаванне і паспрабавалі адказаць на шматлікія пытанні адной, як апынулася, глабальнай праблемы: хто адкажа за гібель дзяцей і чаму дзясяткі пустуючых будынкаў працягваюць руйнавацца на вачах людзей і чыноўнікаў. Глядзіце 19 лістапада ў нядзелю ў "Галоўным эфіры" на тэлеканале "Беларусь 1".