На вуліцы Янкі Маўра адкрытым полымем гарэў балкон шматпавярхоўкі

12 июня 2019

Паводле папярэдніх звестак, кінуты недакурак справакаваў узгаранне. Агонь паспеў перакінуцца з балкона ў кватэру, акрамя таго, пашкоджаны і балкон паверхам вышэй. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, эвакуацыя не спатрэбілася.

Дарэчы, гэты ўжо не першы выпадак узгарання балкона ў сталіцы. Падобнае здарэнне адбылося на вуліцы Кальварыйскай. У сувязі з гэтым ратавальнікі заклікаюць гараджан зачыняць вокны, нягледзячы на спякотнае надвор'е, і не захламляць балконы. У гэты час года пажары з-за неасцярожнага абыходжання з агнём здараюцца вельмі часта.