Сусветны дзень навукі за мір і развіццё

10 ноября 2019
Сёння  Сусветны дзень навукі. Штогадовае святкаванне ўсталявана ў 2001 годзе па ініцыятыве ЮНЕСКА. Зараз у Беларусі навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі займаюцца больш за 27 тысяч чалавек. Узрост кожнага чацвёртага даследчыка не перавышае 30 гадоў. Прыярытэтнымі кірункамі навуковых даследаванняў у Беларусі з'яўляюцца энергетыка, хімічныя тэхналогіі, бія- і нанаіндустрыя. Дзень беларускай навукі  адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.