На трасе Мінск - Мікашэвічы 37-гадовы вадзіцель "джылі" не справіўся з кіраваннем

7 сентября 2020
На трасе  Мінск - Мікашэвічы. 37-гадовы вадзіцель "джылі",  рухаючыся з Мінска ў напрамку Слуцка, на закругленні дарогі няправільна выбраў хуткасць, у выніку не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і перакуліўся. Шпіталізаваны вадзіцель і двое непаўналетніх пасажыраў. Вадзіцель на момант аварыі знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.