З новага года ў Беларусі кардынальна зменіцца кантроль у бізнес-асяроддзі

23 октября 2017

Навацыі прапісаныя ва Указе "Аб удасканаленні кантрольнай дзейнасці". Галоўны прынцып - сыход ад планавых праверак і штрафы для саміх кантралёраў за неабгрунтаваныя праверкі. Аб гэтым у інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" заявіла начальнік упраўлення Камітэта дзяржкантролю Данута Рыжыкава.

За апошнія 7 гадоў колькасць праверак кантралёраў суб'ектаў гаспадарання паменшылася ў 5 разоў. Калі ў 2010 годзе іх было амаль 230 тысяч, то ў мінулым - каля 120. А за 9 месяцаў гэтага года менш як 50.