На сталічнай вуліцы Дзянісаўскай аўтамабіль урэзаўся ў машыну дарожных службаў

11 февраля 2020
Яшчэ адзін аўтамабіль урэзаўся сёння ў машыну дарожных службаў на вуліцы Дзянісаўскай. У момант аварыі яны выконвалі рамонтныя работы. Пацярпелых няма. Канфлікт левага павароту прывёў да аварыі на вуліцы Трасцянецкай. Там дарогу не падзялілі “хёндэ” і “фальксваген”. Пасажыр апошняга аўто траўміраваны. Акалічнасці аварыі высвятляюць спецыялісты.