На прадпрыемствах дрэваапрацоўкі па даручэнні прэм'ер-міністра правядуць дбайную праверку

28 сентября 2018

Пацярпелыя ад выбуху працаўнікі "Магілёўдрэва" знаходзяцца ў бальніцах. Іх стан ацэньваецца як крытычна цяжкі, пры гэтым стабільны.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Сяргей Румас даручыў правесці дбайную праверку на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі. У першую чаргу ўвагу нададуць сістэмам і абсталяванню, якое павінна прадухіляць такія здарэнні.

Нагадаем, НЗ на прадпрыемстве "Магілёўдрэў" адбылося 25 верасня. Па версіі следства, каля 18:30 у лакафарбавым цэху пачаўся пажар з наступным выбухам. У выніку былі пашкоджаны канструкцыі і абсталяванне цэха. У момант выбуху там знаходзіліся працаўнікі. Шасцёра атрымалі траўмы.

Траіх даставілі ў сталічную бальніцу і падключылі да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Па факце НЗ на "Магілёўдрэве" ўзбуджана крымінальная справа.